На помнік заснавальніку і былому кіраўніку інфармацыйнага агенцтва БелаПАН сабралі 5 313 рублёў зь неабходных 10 тысяч.
Сродкі на помнік зьбіраюць на краўдфандынгавай плятформе «Улей». Калі неабходную суму не зьбяруць да 23 жніўня — грошы вярнуцца ахвярадаўцам. Мінімальная сума ахвяраваньня — 10 рублёў, максымальная — 100 рублёў.
Помнік зьбіраюцца ўсталяваць на магіле Алеся Ліпая ў гарадзкім пасёлку Рудзенску (Пухавіцкі раён Менскай вобласьці) да першай гадавіны ягонай сьмерці, 23 жніўня 2019 году. Рабіць помнік будзе скульптар Вадзім Мацкевіч.
Алесь Ліпай — заснавальнік і кіраўнік БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі, якое працуе ад 1991 году.
У 1988 годзе стаў першым карэспандэнтам Радыё Свабода ў Беларусі. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Памёр пасьля цяжкой хваробы 23 жніўня 2018 году ва ўзросьце 52 гадоў.
У 1988 годзе стаў першым карэспандэнтам Радыё Свабода ў Беларусі. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Памёр пасьля цяжкой хваробы 23 жніўня 2018 году ва ўзросьце 52 гадоў.