Падзеі 29 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
29 ліпеня 1939 году Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэньне перайменаваць горад Менск у Мінск.
Таксама ў гэты дзень
626 — пачалася аблога Канстантынопалю войскамі авараў і атрадамі падуладных ім славянаў. Аблога скончылася разгромам авараў, што дазволіла вызваліцца з пад іх улады частцы славянаў, якія стварылі сваю дзяржаву Само, а таксама адкрыла баўгарам шлях да заваёваў на Балканах.
1078 — першая летапісная згадка пра Лагойск.
1958 — у ЗША стварылі касьмічнае агенцтва НАСА.
1968 — папа рымскі Павел VI у энцыкліцы, названай «Humanae Vitae» (Чалавечае жыцьцё), забараніў для каталікоў любыя штучныя мэтады кантролю нараджальнасьці.
У гэты дзень нарадзіліся
1908 – Юрка Лявонны, беларускі паэт.
1929 — Жан Бадрыяр, францускі філёзаф-постмадэрніст, сацыёляг, літаратар.
1957 — Нэлі Кім, беларуская гімнастка, шматразовая алімпійская чэмпіёнка.
У памяці
1856 — памёр Робэрт Шуман, нямецкі кампазытар, дырыжор, музычны крытык, пэдагог.
1890 — памёр Вінцэнт ван Гог, галяндзкі мастак.