Суд у Маскве пастанавіў арыштаваць палітыка Аляксея Навальнага на 30 сутак за паўторнае парушэньне правілаў правядзеньня мітынгаў, перадае «Медиазона».
Навальнага затрымалі ля пад’езду дома, дзе ён жыве, раніцай 24 ліпеня, калі ён выйшаў на прабежку, распавёў сам апазыцыянер. Ён таксама паведаміў, што гэта адбылося ў дзень нараджэньня ягонай жонкі.
Навальнага абвінавачваюць у закліках прыйсьці на мітынг у Маскве 27 ліпеня. Яму ставяць у віну тое, што ён сказаў пра гэта на ўзгодненай акцыі 20 ліпеня, а таксама напісаў пост у фэйсбуку.
Незадоўга да арышту Навальнага іншы суд Масквы арыштаваў каардынатара яго штабу ў сталіцы Алега Сьцяпанава на 8 сутак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лібэртарыянцы вывелі на пратэст у Маскве 22 тысячы чалавек. Яны вылучылі ўладзе ўльтыматумУдзельнікі акцый пратэсту, узгодненых і няўзгодненых, якія праходзяць у Маскве, патрабуюць допуску да выбараў незалежных кандыдатаў у Маскоўскую гарадзкую думу. 27 кандыдатам, сярод якіх супрацоўнікі Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Навальнага, выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі, «забракаваўшы» сабраныя імі подпісы. Кандыдаты настойваюць, што подпісы сабраныя сумленна і належаць рэальным людзям.