Невядомы ў Анкары двойчы стрэліў у дарадцу-пасланца пасольства Беларусі ў Турэччыне Аляксандра Паганшава, ён шпіталізаваны. Пра гэта паведамляе турэцкая газэта Hürriyet.
Інфармацыю сайту tut.by пацьвердзілі ў МЗС Беларусі. У міністэрстве адзначылі, што нападнік быў псыхічна неўраўнаважаным чалавекам, на супрацоўніка амбасады напаў, калі той вяртаўся дадому. Hürriyet называе іх суседзямі.
Дыплямат знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане. Нападнік застрэліўся. Паведамляецца, што ён былы вайсковец.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СМІ: у Турэччыне арыштавалі грамадзянку Расеі, зьвязаную з забойцам пасла КарлаваУ 2016 падчас выступу на адкрыцьці ў Анкары фотавыставы «Расея ад Калінінграду да Камчаткі вачыма падарожніка» быў застрэлены расейскі амбасадар Андрэй Карлаў. Нападнік быў забіты паліцыянтамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэмію World Press Photo прысудзілі за здымак забойства пасла Расеі