Падаць ужо падрыхтаваныя дакумэнты таксама можна будзе ў візавы цэнтар Польшчы.
Як паведамляе карэспандэнт Свабоды зь месца падзей, на гэты момант візавы цэнтар Літвы ў Galileo цалкам спыніў працу, ён закрыты. Яго супрацоўнікі паведамілі, што падаць ужо падрыхтаваныя дакумэнты можна будзе сёньня ў візавым цэнтры Польшчы пасьля абеду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У памяшканьні гандлёвага цэнтру ў Менску абвалілася падвясная столь«Тут цяпер каля 15 чалавек застаецца на месцы, — перадае карэспандэнт Свабоды. — Яны чакаюць разьвіцьця сытуацыі. Але супрацоўнікі візавага цэнтру ўжо сказалі, што ён працаваць сёньня дакладна ня будзе. Пэўна, адчыніцца толькі заўтра. На месцы працуюць супрацоўнікі МНС. Паведамляюць, што пацярпелых у выніку абрушэньня столі сапраўды няма».
Супрацоўнікі літоўскага візавага цэнтру таксама паведамілі, што ўсе тыя, хто праз здарэньне ня змог падаць дакумэнты на атрыманьне візы сёньня, змогуць зрабіць гэта на працягу тыдня без чаргі.