На мінулым тыдні стала вядома, што ў менскай кватэры Валянціны Барадулінай, удавы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, у ліпені адключылі электрычнасьць за нясплату. У той жа дзень беларусы «скінуліся» на сплату запазычанасьці.
Як расказаў на Facebook Глеб Лабадзенка, які паведамляў пра запазычанасьць Барадулінай, плацяжоў было аж 650, а «пералічаных грошай хопіць на колькі гадоў наперад».
Пры тым ён прасіў толькі дапамагчы выплаціць тую запазычанасьць, што была (917 рублёў), і не казаў пра вялікія пераводы грошай.
Як расказала сама Валянціна Барадуліна «Нашай Ніве», яна пяць гадоў не плаціла за электрычнасьць, бо раней усе платай за камунальныя паслугі займаўся муж. Пасьля ягонай сьмерці яна стала плаціць сама, але проста ня ведала, што за сьвятло трэба аплочваць па асобным рахунку.
Рыгор Барадулін — апошні беларус, якому надалі званьне Народнага паэта (у 1992 годзе). У 2006 годзе Барадулін быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры за зборнік вершаў «Ксты».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Барадулін на Свабодзе. Кнігі, вершы, інтэрвію ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшлі дзёньнікі Барадуліна за 1989–1991 гады. Што цікавага пісаў дзядзька Рыгор у шуфляду?