Пра гэта на круглым стале ў «Доме Масквы» заявіў кіраўнік упраўленьня інфармацыі, прэс-сакратар галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макараў.
Паводле Ўладзіміра Макарава, уключэньне пэрыяду службы ў беларускім войску ў пэнсійны стаж — пытаньне часу. Гэта можа быць зроблена ў самы бліжэйшы час, «калі не сёлета, то налета».
«Цяпер службу ў войску не ўлічваюць у пэнсійным стажы грамадзян, — сказаў Уладзімір Макараў. — Гэта недзяржаўны падыход».
Акрамя гэтага, па словах Макарава, у будучыні таксама можа быць павялічаны памер грашовай сумы, якая цяпер штомесяц выплочваецца салдатам тэрміновай службы. Сёлета яна была павялічаная ўдвая, з 30 да 60 рублёў.
«Мы павялічылі памер грашовай сумы ўдвая, да 60 рублёў, але гэта таксама мала, — заявіў Уладзімір Макараў. — Гэтая сума не мяжа. У будучыні яна таксама можа быць павялічаная».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны: восеньская прызыўная кампанія пачнецца паводле старых правілаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абароннае ведамства поўнае рашучасьці «падвысіць прэстыж» тэрміновай службы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наш дэкан па пунктах расьпісаў, з чым мы ня згодны». Як «закон Раўкова» аб адтэрміноўках адбірае грошы ў ВНУ