Пра гэта на круглым стале ў Доме Масквы паведаміў кансультант 1-га ўпраўленьня галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага кіраўніцтва Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь Андрэй Мурашоў.
Прадстаўнік Міністэрства абароны адзначыў, што найбліжэйшая прызыўная кампанія пачнецца ў Беларусі 1 жніўня, аднак зьмены ў закон аб правілах прызыву, якія значна зьмяншаюць колькасьць тых, хто мае права на адтэрміноўку, пакуль не падпісаныя Аляксндрам Лукашэнкам. Паводле беларускага заканадаўства, зьмены ў правілы прызыву могуць набыць моц не раней, чым праз 10 дзён пасьля афіцыйнага апублікаваньня новага закону. Такім чынам, прызыўная кампанія сёлета будзе праходзіць спачатку па старых правілах, а пасьля — па новых. У тым ліку, калі Аляксандар Лукашэнка падпіша новы дакумэнт да яе завяршэньня.
«Прызыўная кампанія падзеліцца на дзьве часткі, — адзначыў Андрэй Мурашоў. — Гэта створыць пэўныя складанасьці ў працы ваенкаматаў».
28 чэрвеня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла ў другім чытаньні папраўкі ў закон, якія вызначаюць новы парадак даваньня адтэрміновак ад службы ў войску.
Прыняты ў другім чытаньні законапраект прадугледжвае, што:
- адтэрміноўку ад прызыву для працягу адукацыі ў Беларусі будуць даваць толькі адзін раз (калі адтэрміноўкай студэнт ужо скарыстаўся, то на час службы ва Ўзброеных сілах яму будзе давацца акадэмічны водпуск);
- тым, хто «належным чынам» атрымаў позву аб прызыве, але ўхіляецца ад прызыву, абмяжуюць выезд за мяжу;
- у вайсковым білеце могуць зрабіць пазнаку «адсутнасьць законных падставаў» для непраходжаньня службы, калі чалавек да 27 гадоў ухіляўся ад прызыву;
- тых, хто мае такую пазнаку, ня будуць браць на дзяржаўную службу, у Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства надзвычайных сытуацый, органы фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю, Сьледчы камітэт і Камітэт судовых экспэртызаў;
- замест разьмеркаваньня пасьля навучаньня ў ВНУ дазволяць пайсьці служыць па кантракце бяз выплаты грошай за адмову ад разьмеркаваньня.
Міністар абароны Андрэй Раўкоў тлумачыў, што абмежаваньне на выезд за мяжу будзе тычыцца і тых, каго ваенкамат не знайшоў і ня змог уручыць позву.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наш дэкан па пунктах расьпісаў, з чым мы ня згодны». Як «закон Раўкова» аб адтэрміноўках адбірае грошы ў ВНУ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар адукацыі лічыць магістратуру неабавязковай ступеньню адукацыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не студэнт, а салдат. Гісторыі хлапцоў, жыцьцё якіх памяняў закон аб адтэрміноўках ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вы хочаце ў склад Расеі, каб яна нас абараніла?», — Лукашэнка пра «закон аб адтэрміноўцы» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канстытуцыйны суд не знайшоў парушэньняў у законапраектах аб адтэрміноўках і экстрэмізьме