РФ і Беларусі ня трэба сьпяшацца з рашэньнем пытаньня пра адзіную валюту і грашова-крэдытную палітыку, гэта завяршальны этап інтэграцыі, заявіў міністар эканамічнага разьвіцьця РФ Максім Арэшкін у інтэрвію радыёстанцыі «Эхо Москвы» ў нядзелю.
«Бегчы наперадзе з пункту гледжаньня стварэньня адзінай валюты і адзінай грашова-крэдытнай палітыкі сапраўды ня варта, трэба, каб эканамічная ўзаемасувязь была настолькі моцная, каб ўвядзеньне валюты не прыводзіла да такіх ваганьняў», — сказаў Арэшкін. Міністар адзначыў, што пераход на адзіную валюту — гэта завяршальны этап інтэграцыі Расеі і Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крэмль цісьне. Мераем пагрозу інтэграцыі Беларусі з Расеяй у градусах«Тут мы так глыбока гэтае пытаньне не абмяркоўвалі, таму што гэта пытаньне зусім далёкіх тэрмінаў, мы цяпер глядзім на бліжэйшыя пару гадоў. <...> Мы цяпер працуем над тым, каб расейскія і беларускія прадпрыемствы незалежна ад іх рэгістрацыі заставаліся ў адзінай эканамічнай прасторы», — сказаў Арэшкін.