У Менску закрыюць некалькі дзейных станцый мэтро для будаўніцтва злучэньня другой і трэцяй ліній, піша Tut.by.
Спойлер: якія менавіта станцыі чырвонай лініі закрыюць і на які час, пакуль невядома.
Што адбылося?
Інфармацыя пра магчымае закрыццё часткі другой лініі з-за будаўніцтва трэцяй зʼявілася на форуме esmasoft.com. Аматары транспарту абмяркоўваюць, што станцыі ад «Фрунзенскай» да «Каменнай горкі» прыйдзецца закрыць на час будаўніцтва стрэлкі для цягнікоў трэцяй лініі.
- У Менску будуюць чатыры станцыі трэцяй лініі мэтро. Са станцыі «Фрунзенская» можна будзе пераходзіць на станцыю «Юбілейная плошча» трэцяй лініі.
- Станцыю «Каменная горка» ў 2018 годзе называлі найбольш загружанай станцыяй менскага мэтро, яе наведалі 21,2 мільёна пасажыраў.
Што кажуць спэцыялісты?
У «Сталічным транспарце і сувязі» апавялі, што момант закрыцьця станцый на некаторы час сапраўды абмяркоўваўся з Дырэкцыяй па будаўніцтве Мінскага мэтрапалітэна. «Сталічны транспарт» раіць абраць даты, калі будзе як мага больш выходных, але дакладнага рашэньня на момант публікацыі няма.
У Дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага мэтрапалітэну пацьвердзілі, што даты і тэрміны закрыцьця другой лініі яшчэ ня вызначылі, бо праектная дакумэнтацыя знаходзіцца на ўзгадненьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дуля ў кішэні. Як прымусіць людзей плаціць дарожны збор?