Аляксандар Лукашэнка 18 ліпеня на перамовах з Уладзімірам Пуціным прапанаваў «зьняць усе праблемныя пытаньні ў адносінах Беларусі і Расеі» да 20-годзьдзя саюзнай дамовы, піша БелТА.
Дамову аб стварэньні Саюзнай дзяржавы Аляксандар Лукашэнка падпісаў 8 сьнежня 1999 году з тагачасным прэзыдэнтам Расеі Барысам Ельцыным.
Менавіта на гэту дамову спасылаецца кіраўніцтва Расеі, кажучы пра далейшую інтэграцыю зь Беларусьсю.
Паводле Лукашэнкі бакі мусяць:
- вырашыць усе праблемы да сьнежня 2019 году;
- падпісаць стратэгію сумесных дзеяньняў.
«У гэтым годзе ў нас юбілей, у сьнежні, таму мы з Аляксандрам Рыгоравічам вырашылі прааналізаваць усё, што зроблена ў межах „саюзнай“ дамовы, што ня зроблена, зь якіх прычынаў, ну і выпрацаваць прымальныя для нашых краінаў шляхі далейшага разьвіцьця нашай інтэграцыі», — перадае ТАСС словы Пуціна на сустрэчы.
«Часу больш чым дастаткова, тым больш, што ўжо ўрады нашыя парушылі тэрміны, якія мы вызначылі з Уладзімірам Уладзіміравічам два гады таму, па-мойму, у Піцеры па асобных пытаньнях. Ну, пра гэта мы пагаворым сёння як раз», — казаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Падцягнуцца за старэйшым братам». Што Лукашэнка сказаў пасьля сустрэчы з ПуцінымПаводле яго, між Беларусьсю і Расеяй ёсьць «прынцыповыя дамоўленасьці» па «паглыбленьні інтэграцыі». Але якія менавіта, ён публічна не казаў. Затое агучыў прапанову: разам з Расеяй падаваць супольныя заявы на спартовыя спаборніцтвы.
Сустрэча кіраўнікоў двух дзяржаў праходзіць напярэдадні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Паведамлялася, што ў цэнтры ўвагі будуць пытаньні разьвіцьця гандлёва-эканамічнай супрацы паміж дзяржавамі і ўзаемадзеяньне ў межах Саюзнай дзяржавы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінус 10% інтэграцыі за месяц? Дзьве цытаты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крэмль цісьне. Мераем пагрозу інтэграцыі Беларусі з Расеяй у градусах