На абяцаныя бясплатныя піцу і марозіва сабраліся 200 чалавек.
Новы супэрмаркет вядомай у рэгіёнах сеткі крамаў адкрыўся 17 ліпеня на Чачэрскай вуліцы на ўскраіне Гомля. На адкрыцьцё сабраліся каля двухсот чалавек, зь іх прыкладна палова — дзеці. Шмат было маладых бацькоў зь дзецьмі на руках, людзей ва ўзросьце, пэнсіянэраў.
Каб запусьціць людзей у будынак, ахоўнікі адчынілі адну палавіну дзьвярэй. Людзі рынуліся ў вузкі праход. У некаторых падалі мабільныя тэлефоны. Група людзей ва ўзросьце, уціснуўшыся ў дзьверы, ледзь не зваліліся пад напорам пакупнікоў ззаду. У небясьпецы апынуліся некаторыя дзеці малодшага школьнага веку, якіх заціснулі дарослыя.
Нікога з траўмамі заўважана не было.