Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ, паводле якога грамадзянства Расеі могуць атрымаць у спрошчаным парадку ўкраінцы, якія знаходзяцца ў Расеі і якія раней жылі на ўсёй тэрыторыі Данецкай і Луганскай вобласьцяў Украіны.
У красавіку Уладзімір Пуцін увёў спрошчаны парадак атрыманьня расейскага грамадзянства для жыхароў тэрыторый, якія кантралююць «ДНР» і «ЛНР».
Паводле новай рэдакцыі ўказу цяпер грамадзянства Расеі паводле спрошчанай працэдуры могуць атрымаць і тыя грамадзяне Ўкраіны, якія цяпер легальна жывуць у Расеі і якія на момант утварэньня самаабвешчаных рэспублік стала жылі на тэрыторыі Данецкай і Луганскай вобласьцяў. Гэта адпаведна 7 красавіка 2014 году для жыхароў Данецкай вобласьці і 27 красавіка 2014 году для жыхароў Луганскай вобласьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першая група жыхароў Данбасу атрымала расейскія пашпарты паводле спрошчанай схемы