Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа кажа, што гатовы паляпшаць адносіны зь Беларусьсю, але абяцае прытрымлівацца жорсткай пазыцыі адносна блякаваньня імпарту электраэнэргіі зь Беларускай АЭС (БелАЭС) у Астраўцы, паведамляе delfi.lt.
Паводле прэзыдэнта, Беларусь будуе станцыю паблізу літоўскай мяжы без выкананьня патрабаваньняў бясьпекі, таму яна ўяўляе пагрозу для жыхароў Літвы.
«Я перакананы, што нам ня варта купляць электраэнэргію з электрастанцыі, пабудаванай без выкананьня патрабаваньняў бясьпекі, бо гэта пагроза для нашых жыхароў, гэта пагроза для нашай бясьпекі», — сказаў Наўседа журналістам у Варшаве ў аўторак увечары.
«Але калі магчыма паляпшаць стасункі з улікам вось гэтага складніка, гэтага фактару, то я гатовы гэта рабіць», — дадаў прэзыдэнт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 5 цікавых для беларусаў фактаў пра шостага прэзыдэнта ЛітвыЁн сказаў, што пакуль не прыняў рашэньня, ці можа дыялёг зь Беларусьсю праходзіць на самым высокім узроўні. Паводле прэзыдэнта, цяпер Літва яшчэ думае, каго з прадстаўнікоў беларускіх уладаў запрасіць на цырымонію перапахаваньня парэштак удзельнікаў паўстаньня 1863-1864 гадоў, заплянаваную на восень у Вільні.
«Ці гэта павінен быць візыт кіраўніка самага высокага ўзроўню, дазвольце нам пра гэта яшчэ падумаць, і я лічу, што неўзабаве мы зможам адказаць вам на гэтае пытаньне», — сказаў Наўседа, адказваючы на пытаньне BNS.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што калі ДНК не супадуць? Літоўскі антраполяг пра эксгумацыю парэштак брата Кастуся Каліноўскага ў БеларусіПаводле Наўседы, стасункі зь Беларусьсю былі важнай тэмай для абмеркаваньня на ягоных сустрэчах з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам, прэм’ерам Матэвушам Маравецкім і лідэрам кіроўнай партыі Яраславам Качыньскім.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва рыхтуецца да магчымай аварыі на БелАЭС, закупляе таблеткі зь ёдам