Упаўнаважаная ў правах чалавека ў Расеі Тацьцяна Маскалькова і ўпаўнаважаная ў правах чалавека Вярхоўнай Рады Ўкраіны Людміла Дзянісава на сустрэчы ў аўторак абмяняліся сьпісамі грамадзян сваіх краін, вязьняў у калёніях і СІЗА на чужой тэрыторыі.
Яны склалі «дарожную мапу» па вяртаньні грамадзян дадому — у прыватнасьці, амбудсмэны дамовіліся, што зьвернуцца да прэзыдэнтаў сваіх дзяржаваў, Уладзіміру Пуціну і Уладзіміру Зяленскаме, з просьбай аб іх памілаваньні.
Паведамляецца, што ў сьпісе Дзянісавай 150 чалавек. Маскалькова колькасьць зьняволеных у сваім сьпісе не ўдакладніла.
Ад моманту анэксіі Расеяй Крыму і ўзброенага канфлікту ў Данбасе, расейскімі і ўкраінскімі ўладамі былі арыштаваныя і асуджаныя сотні грамадзян не сваёй краіны. Сярод іх — украінскі рэжысэр Алег Сянцоў, так званыя «крымскія дывэрсанты», маракі з захопленых Расеяй у Керчанскай затоцы катэраў ВСУ, галоўны рэдактар РІА Навіны-Украіна Кірыл Вышынскі, і многія іншыя.
Раней Уладзімір Пуцін заяўляў, што вяртаньне на радзіму ўкраінскіх маракоў можна будзе абмяркоўваць толькі пасьля суду над імі на тэрыторыі Расеі.