Грошы на разьвіцьцё гарадоў-спадарожнікаў будуць выдаткоўвацца зь бюджэту сталіцы. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандар Лукашэнка. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі.
Гарады-спадарожнікі будуць фінансавацца зь бюджэту Менску. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандар Лукашэнка. Указам вызначаецца мэханізм фінансаваньня, але колькі канкрэтна пойдзе на гэтыя гарады — не паведамляецца.
Фінансаваньне будзе накіроўвацца на разьвіцьцё Дзяржынску, Фаніпаля, Заслаўя, Лагойску, Рудзенску і Смалявічаў.
А вось распрацоўкай генэральных плянаў гарадоў будзе займацца Менаблвыканкам. Праект указу быў узгоднены ў тым ліку зь Менгарвыканкамам.
Раней Свабода падлічвала, што сярэдні прырост насельніцтва ў гарадах-спадарожніках — 11% за 9 гадоў. Але ў некаторых зь іх насельніцтва нават паменела.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці паболела жыхароў у гарадах-спадарожніках Менску, пра якія 10 гадоў гаворыць Лукашэнка?