Апэляцыйны суд Амстэрдаму 16 ліпеня вынес папярэдняе рашэньне па «скіфскім золаце», паведамілі ў прэс-службе суду.
«Музэй Аларда Пірсана можа пакінуць скарбы Крыму ў чаканьні канчатковага рашэньня падчас судовага разбору. Закон Нідэрляндаў аб спадчыне не распаўсюджваецца на гэтую справу. Апэляцыйнаму суду патрэбная дадатковая інфармацыя ад бакоў аб меркаванай уласнасьці на маёмасьць», — гаворыцца ў паведамленьні.
У пастанове суду гаворыцца, што ўдзельнікі працэсу маюць 2 месяцы, каб даць інфармацыю, запытаную судом. Толькі пасьля гэтага суд будзе разглядаць справу далей. Канчатковае рашэньне можна чакаць праз 6-9 месяцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні знойдзены скарб — 60 залатых рэчаўКалекцыя скіфскага золата — агулам каля двух тысяч артэфактаў — была вывезена з крымскіх музэяў на выставу «Крым: золата і сакрэты Чорнага мора» у археалягічны музэй Алярда Пірсана ў Амстэрдаме ў пачатку лютага 2014 году, яшчэ да анэксіі Крыму Расеяй. Украіна лічыць калекцыю сваёй уласнасьцю.
Пячэрскі раённы суд Кіева наклаў арышт на музэйныя экспанаты, а пастанова была накіравана ў Інтэрпол, каб абвясьціць калекцыю ў міжнародны вышук.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З Інстытуту гісторыі зьнік унікальны скарб манэтаў Х стагодзьдзя. Калі і куды — загадка