«Белавія» сумесна зь лізінгавымі кампаніямі прапрацоўвае мэханізм фінансавай кампэнсацыі стратаў, якія беларуская авіякампанія панесла з прычыны зрыву тэрмінаў пастаўкі двух самалётаў Boeing 737 MAX, паведамляе БЕЛТА.
Пра гэта заявіў журналістам генэральны дырэктар авіякампаніі «Белавія» Анатоль Гусараў.
Паводле яго, адсутнасьць заплянаваных паставак двух самалётаў у траўні і чэрвені 2019 году стварыла для «Белавія» дадатковыя цяжкасьці ў плянаваньні рэйсаў, асабліва чартэрных праграм у летні пэрыяд. Таму авіякампанія разьлічвае на кампэнсацыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У самалётах Boeing 737 MAX знайшлі новую праблему«Акрамя таго, мы панесьлі канкрэтна страты ад таго, што ўжо выдаткавалі вялікія сродкі на падрыхтоўку пэрсаналу, наземнай базы для эксплюатацыі гэтых самалётаў, і сёньня гэтыя сродкі не працуюць», — дадаў гендырэктар «Белавія».
Анатоль Гусараў адзначыў, што тэма Boeing 737 MAX — балючая тэма для «Белавія».
У выніку катастроф двух новых самалётаў Boeing 737 MAX у кастрычніку 2018 году ў Інданэзіі і ў сакавіку 2019 году ў Этыёпіі агулам загінулі 346 чалавек. У кампаніі тады прызналі, што на борце абодвух самалётаў адбыўся збой сыстэмы MCAS.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 400 пілётаў падалі ў суд на Boeing за ўтойваньне дэфэктаў самалётаў 737 MAXПазьней кампанія Boeing выявіла выявіла дэфэкты дэталяў самалётаў 737 NG і 737 MAX у 312 самалётах па ўсім сьвеце. Палёты Boeing 737 MAX былі прыпыненыя ў многіх краінах сьвету.
У траўні Boeing выправіла памылкі ў праграмным забесьпячэньні сымулятараў, на якіх трэнуюцца пілёты самалётаў 737 MAX. Тады ў кампаніі заявілі, што збой у сыстэме карэкцыі манэўраваньня мог стаць прычынай крушэньня двух самалётаў такіх мадэляў.
Фэдэральная адміністрацыя авіяцыі ЗША абвінаваціла «Боінг» у тым, што больш чым год кампанія не паведамляла пра няспраўнасьць індыкатара бясьпекі ў кабіне пілётаў Boeing 737 MAX.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік «Боінг» прызнаў памылку ў дзеяньнях кампаніі перад катастрофамі