У канцы тыдня ў Беларусь вернецца лета. Але ненадоўга

Ілюстрацыйнае фота

Да другой паловы тыдня Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам халодных паветраных масаў з Расеі, але неўзабаве прыйдзе гарачае паветра Xandra.

Яго цэнтар у гэты момант знаходзіцца на Брытанскіх астравах.

У суботу 20 ліпеня, як паведамляе pogoda.by, у Берасьці чакаецца 27 градусаў цяпла, у Горадні — 25, у Менску — 26, у Віцебску — 24, у Гомлі — 27, у Магілёве — 25.

Такім жа цёплым будзе і пачатак наступнага тыдня. Цягам чарговых дзён тэмпэратура зноў зьнізіцца.