14 ліпеня 2019 году ў Нью-Ёрку прайшоў традыцыйны «Марш паняволеных народаў» з удзелам беларусаў.
На гэтым мерапрыемстве беларусы Амэрыкі падтрымалі акцыю, якая праходзіць ва ўсім сьвеце ў падтрымку ўкраінскага палітвязьня Алега Сянцова,які ўжо шосты дзень нараджэньня сустракае ў расейскім зьняволеньні.
Марш паняволеных народаў праводзіцца ў Нью Ёрку ў рамках Тыдня паняволеных народаў - масавай імпрэзы ў ЗША эмігранцкіх арганізацыяў з краінаў, што калісьці зьняволіў савецкі камунізм, у тым ліку Беларусі.
Тыдзень праводзяць для прыцягненьня ўвагі амэрыканскага грамадзтва да лёсу народаў, што пакутуюць пад ціскам дыктатуры й таталітарызму.
Напачатку большасьць удзельнікаў былі эмігранты з былога СССР і краінаў Варшаўскай дамовы. Пасьля распаду СССР колькасьць паняволеных народаў зьменшылася. Аднак беларуская эміграцыя працягвае браць удзел у штогадовых дэманстрацыях.