Эўрапейскі зьвяз заклікаў Расею захаваць дамову аб ліквідацыі ракет сярэдняга і малога дасягу (РСМД) і прытрымлівацца яе ўмоваў.
У заяве, апублікаванай на сайце Рады Эўропы, вярхоўная прадстаўнік ЭЗ у зьнешняй палітыцы і бясьпецы Фэдэрыка Магерыні падкрэсьліла неабходнасьць далейшага разьвіцьця агульных працэсаў кантролю над узбраеньнямі, раззбраеньня і непашырэньня ядзернай зброі.
«Мы глыбока занепакоеныя разьвіцьцём сытуацыі з дамовай аб РСМД, тэрмін дзеяньня якога можа завяршыцца 2 жніўня 2019 году», — гаворыцца ў дакумэнце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO вырашыла, як адкажа на выхад Расеі з дамовы аб ракетахМагерыні заклікала Расею неадкладна ўжыць захады для поўнага захаваньня дамовы.
«Найбліжэйшыя дні — гэта апошні шанец для дыялёгу і ўжыцьця неабходных захадаў, каб захаваць гэты важны слуп эўрапейскай архітэктуры бясьпекі», — адзначыла яна.
Магерыні зьвярнулася да ЗША і Расеі ад імя ЭЗ з заклікам «дамагацца далейшых скарачэньняў сваіх арсэналаў, у тым ліку стратэгічных і нестратэгічных, разгорнутых і неразгорнутых ядзерных узбраеньняў, беручы пад увагу асаблівую адказнасьць дзяржаваў, якія валодаюць найбуйнейшымі ядзернымі арсэналамі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін прыпыніў выкананьне Расеяй дамовы аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасьціДамова РСМД, падпісаная ў 1987 годзе, забараніла ЗША і тагачаснаму СССР, наступнікам якога стала Расея, мець, вырабляць і ставіць на баявое дзяжурства цэлую клясу ракет дасягу ад 500 да 5 500 кілямэтраў. ЗША ўпершыню абвінавацілі Расею ў яе парушэньні яшчэ ў 2014 годзе.
1 лютага ЗША канчаткова абвясьцілі пра свой выхад з дамовы аб абмежаваньні на ракеты з Расеяй з прычыны яго парушэньня з боку Масквы, якое там адмаўляюць. 3 ліпеня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон аб прыпыненьні Расеяй дзеянь ня дамовы аб ракетах сярэдняга і малога дасягу.