Ганконскія актывісты распачалі новыя пратэсты, якія гэтым разам скіраваныя супраць гандляроў з мацерыковага Кітая, паведамляе Euronews.
Эпіцэнтар пратэстаў перамясьціўся з цэнтру Ганконгу ў Шон Шуй (Sheung Shui) — горад недалёка ад кітайскай мяжы. Месьцічы абураныя, што так званыя «паралельныя гандляры» набываюць аптовыя партыі бязмытавага тавару, якія потым вязуць у мацерыковы Кітай для перапродажу.
Такім чынам, на іх перакананьне, спэкулянты падаграюць інфляцыю, ухіляюцца ад выплаты падаткаў і стымулююць рост коштаў на нерухомасьць.
Як адзначаюць пратэстоўцы, падобнымі выступамі жыхары Ганконгу падкрэсьліваюць, што існуе мноства сацыяльных праблемаў у адносінах зь «вялікім братам», якія трэба неадкладна вырашаць.

Удзельнікі антыкітайскіх выступаў у Ганконгу
Пратэсты ў Ганконгу пачаліся сёлета ў чэрвені: сотні тысяч чалавек падтрымалі маршы супраць закону аб экстрадыцыі ў Кітай.