У летнім праекце Свабоды мы прадстаўляем анкеты цікавых і вядомых людзей. Сёньняшні рэспандэнт — старшыня праўленьня «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка.
Хто гэта
Вядомы беларускі банкір, старшыня праўленьня «Белгазпрамбанку», мэцэнат і грамадзкі дзеяч, старшыня апякунскіх радаў фондаў «Шанс» і «Арт-Беларусь». Пры ягоным непасрэдным удзеле — сярод іншага — вернутыя на радзіму творы многіх мастакоў-ураджэнцаў Беларусі, пастаўленыя ім помнікі, выкупленыя кніжныя рарытэты, адчыненыя культурніцкія цэнтры, прафінансаванае выданьне і распаўсюд перакладзенага на беларускую мову «Пяцікніжжа» нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч.
1. Калі вы адчувалі найбольшае ў жыцьці шчасьце?
Кожную раніцу, калі прачынаюся.
2. Які ваш найбольшы страх?
Страціць сваіх дзяцей.
3. Які ваш самы раньні ўспамін?
Ці то першыя крокі ў бараку ці то хрышчэньне ў бочцы.
4. Якая рыса вам найбольш не падабаецца ў сабе?
Не магу шчыра радавацца.
5. Якая рыса вам найбольш не падабаецца ў іншых?
Ілжывасьць.
6. Якая ў вас была самая няёмкая сытуацыя ў жыцьці?
Аднойчы я падставіў свайго найлепшага сябра.
7. Якая ў вас ёсьць самая дарагая вам рэч?
У мяне няма разуменьня пра каштоўнасьць ці важнасьць рэчаў.
8. Якую б вы хацелі мець супэрздольнасьць?
Мудрасьць.
9. Што робіць вас няшчасным?
Немагчымасьць дапамагчы.
10. Якая ў вас самая непрыгожая звычка?
Няўменьне прайграваць.
11. Якую вы маеце заганную прыемнасьць?
Любоў да салодкага.
12. У каго вам найбольш хацелася б папрасіць прабачэньня і чаму?
У тых, каму мог дапамагчы, але ня здолеў. За тое, што ня здолеў.
13. Найлепшы пацалунак у вашым жыцьці?
Пацалунак маёй жонкі.
15. Найбольшае ў жыцьці расчараваньне?
Усьведамленьне непатрэбнасьці сваіх дзеяньняў.
16. Калі б вы маглі нешта зьмяніць у мінулым жыцьці, што б гэта было?
Нічога.
17. Калі б вы маглі трапіць у мінуласьць, дзе б вы хацелі апынуцца?
15 жніўня 2017 году.
18. Калі вы былі найбліжэй да сьмерці?
Аднойчы пасьля бойкі ў Воршы мяне зацягнулі на чыгунку і я ледзь споўз перад цягніком.
19. Якая адна рэч павысіла б якасьць вашага жыцьця?
Мудрасьць.
20. Ваша найбольшае дасягненьне?
Мае дзеці.
21. Што вам не дае спаць па начах?
Беспадстаўная паніка.
22. Што б вы хацелі, каб пра вас памяталі?
Што я хацеў стварыць умовы для жыцьця, каб людзі маглі лепш самарэалізавацца.
Усе рэспандэнты «Анкеты-2019»
- Фэлікс Аксёнцаў
- Алена Анісім
- Павал Аракелян
- Уладзімер Арлоў
- Рыгор Астапеня
- Віктар Бабарыка
- Павал Бераговіч
- Данута Бічэль-Загнетава
- Ігар Варашкевіч
- Алена Васілевіч
- Зіна Гімпелевіч
- Вольга Глухоўская
- Янка Запруднік
- Юры Зісер
- Андрэй Ільніцкі
- Іван Кірчук
- Вераніка Круглова
- Іна Кулей
- Алена Макоўская
- Мікола Матрунчык
- Караліна Мацкевіч
- Аліна Нагорная
- Тацяна Процька
- Барыс Пятровіч
- Віталь Радзівонаў
- Ада Райчонак
- Івонка Сурвіла
- Валянціна Трыгубовіч
- Аляксандар Фядута
- Ірына Халіп