Беларуская ўнівэрсальная таварная біржа 11 ліпеня правяла таргі па продажы перадынвэстыцыйнага актыву для будаўніцтва вертаэлектрастанцыі.
Як адзначае БелаПАН, запраектаваны найбуйнейшы ў Беларусі комплекс ветракоў.
На перадінвэстыцыйны актыў цаной 155,6 млн рублёў прэтэндавала толькі адна кампанія – турэцкая Güriş İnşaat ve Mühendislik A.Ş., якая адлічвае сваю гісторыю ад 1958 году і займаецца самымі рознымі праектамі ў галіне зялёнай энэргетыкі, у тым ліку геатэрмальнымі, гідраэлектрычнымі электрастанцыямі, ветракамі і дамбамі, а таксама «традыцыйнымі» цеплаэлектрастанцыямі, будаўніцтвам жылых і прамысловых будынкаў.
Збудаваць комплекс зьбіраюцца ў Лёзьненскім раёне Віцебскай вобласьці. Агульная заплянаваная магутнасьць ветракоў – 25 МВт, а гадавая вытворчасьць электрычнасьці чакаецца каля 72 ГВт. Для параўнаньня, прыблізна такую магутнасьць мае Жлобінская ЦЭЦ, Менская ЦЭЦ-4 мае магутнасьць у 1 ГВт, а найбуйнейшая ў Беларусі Лукомльская ДРЭС – пад 3 ГВт. Ад БелАЭС чакаецца магутнасьць па 1,1 ГВт з кожнага з двух энэргаблёкаў.
Кошт будаўніцтва ветрапарку ацэньваюць у 2 млн даляраў за кожны мэгават.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Хацеў бы, каб нашы навукоўцы вынайшлі новую крыніцу энэргіі». А «Зялёныя» знайшлі, і не адну