Казімер Ягайлавіч. 52 гады ва ўладзе
Кіраваў Вялікім Княствам Літоўскім з 1440 па 1492 год
Тэрыторыя краіны:
У часы Казімера ВКЛ сягала ад Балтыйскага да Чорнага мора, мяжа з Масковіяй ляжала на ўсход ад Вязьмы і Бранску.
Чым запомніўся:
- У 1468 годзе выдаў Судзебнік — першую спробу кадыфікацыі крымінальнага і працэсуальнага права.
- Вярнуў у склад Вялікага Княства Валынь, Падольле і Дарагічынскую зямлю.
Жыгімонт IV Ваза. 45 гадоў ва ўладзе
Кіраваў Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім з 1587 па 1632 год.
Тэрыторыя краіны:
У выніку войнаў з Масковіяй вярнуў Смаленскую, Чарнігаўскую і Северскую зямлю ў склад Вялікага Княства.
Чым запомніўся:
- Распачаў вайну са Швэцыяй, якая цягнулася 29 гадоў.
- Падтрымаў паходы Лжэдзьмітрыя І і Лжэдзьмітрыя ІІ на Маскву.
Вітаўт Вялікі. 38 гадоў ва ўладзе
Кіраваў Вялікім Княствам Літоўскім з 1392 па 1430 год
Тэрыторыя краіны:
Вялікае княства за Вітаўтам упершыню атрымала выхад да Чорнага мора і Лівонскі ордэн перадаў Жамойць у пажыцьцёвае валоданьне. Краіна дасягнула найбольшых у гісторыі памераў: ад пскоўскай мяжы на поўначы да Чорнага мора на поўдні, ад Акі і Курску на ўсходзе да Галіцыі на захадзе.
Чым запомніўся:
- Адстаяў права незалежнасьць Вялікага Княства ад Польшчы.
- У 1410 годзе разам зь Ягайлам перамог нямецкіх рыцараў у бітве пад Грунвальдам.
Альгерд. 32 гады ва ўладзе
Кіраваў Вялікім Княствам Літоўскім з 1345 па 1377 год
Тэрыторыя краіны:
За час свайго кіраваньня павялічыў тэрыторыю княства больш чым у два разы. На ўсходзе — да гарадоў Мсьціслаў, Ржэў і Таропец, на поўдні — да прычарнаморскіх земляў.
Чым запомніўся:
- Арганізаваў тры паходы на Маскву: у 1368, 1370 і 1372 гадах.
- Старабеларуская мова стала мовай справаводзтва і княскага двара ў Вялікім Княстве.
Аляксандар Лукашэнка. 25 гадоў ва ўладзе
Кіруе Рэспублікай Беларусьсю ад 1994 году па сёньня.
Тэрыторыя краіны:
Рэспубліка Беларусь мае межы, вызначаныя пасьля Другой усясьветнай вайны. Тэрыторыя дзяржавы 207,6 тысяч кв. км — 13-я паводле велічыні ў Эўропе.
Чым запомніўся
- У пачатку кіраваньня зьмяніў дзяржаўную сымболіку і падпісаў Саюзную дамову з Расеяй;
- Праз антыдэмакратычную дзейнасьць быў празваны «апошнім дыктарам Эўропы».