15-гадовы хлопец адчуў сябе кепска, калі гуляў у футбол 10 ліпеня — яго спрабавалі выратаваць, але не пасьпелі, піша «Наша Ніва» са спасылкай на аднаклясьніцу нябожчыка.
Год таму, кажа яна, у хлопца ўжо быў прыступ, калі ён гуляў у футбол, яго рэанімавалі, некалькі дзён ён прабыў у коме, але абышлося без заўважных наступстваў.
Сьледчы камітэт паведаміў выданьню, што па факце сьмерці праводзіцца праверка, а папярэдняя меркаваная прычына сьмерці — захворваньне, якое было ў хлопца. Зьвесткі пра сьмерць таксама пацьвердзілі выданьню ў аддзеле адукацыі райвыканкаму.
Як расказалі Naviny.by, гульня праходзіла ў спартовай залі аднаго з прадпрыемстваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьмерць на бягу. Чаму дзеці гінуць на ўроках фізкультуры і як ад гэтага засьцерагчыся