Падзеі 10 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
10 ліпеня 1994 году першым прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь у другім туры абралі Аляксандра Лукашэнку.
16 раёнаў Беларусі, дзе Лукашэнка ні разу ня быў за 25 гадоў улады
Таксама ў гэты дзень
1917 — першае беларускае таварыства драмы і камэдыі дало прэм’ерную пастаноўку п’есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо».
1919 — у Горадні польскія ўлады забаранілі газэту «Родны край», а рэдактара Тамаша Грыба арыштавалі
1922 — абвешчана аўтаномія Беларускай праваслаўнай царквы на чале зь мітрапалітам Мэлхісэдэкам.
1941 — пачалася Смаленская абарончая апэрацыя. Упершыню ў Другой Сусьветнай вайне нямецкія войскі перайшлі ад наступу да абароны.
1972 — у вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёну адкрыўся Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік.
1991 — адбылася інаўгурацыя першага прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына.
1992 — Беларусь стала чальцом Міжнароднага валютнага фонду.
2000 — у Менску, на мэмарыяле «Яма», адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцьця помніка-мэмарыяла ахвярам Галакосту.
У гэты дзень нарадзіліся
1509 — Жан Кальвін, францускі рэлігійны рэфарматар.
1781 — Антон Марціноўскі, беларускі выдавец і публіцыст.
1871 — Марсэль Пруст, францускі пісьменьнік. У гісторыі францускай літаратуры Пруст вядомы як пачынальнік псыхалягічнага раману.
1895 — Павал Сухі, савецкі авіяканструктар, нарадзіўся ў Глыбокім Віцебскай вобласьці. Сухі — аўтар больш як 50 самалётаў, 30 зь якіх былі пабудаваныя і выпрабаваныя.
1900 — Пётра Сергіевіч, беларускі жывапісец і графік, мастак-манумэнталіст.
1942 — Пятро Клімук, беларускі савецкі касманаўт.