8 ліпеня падчас прэзэнтацыі ў Менску 71-й кнігі «Бібліятэкі Свабоды» — «Тантамарэскі» Сяргея Дубаўца музыка Лявон Вольскі прэзэнтаваў новую песьню.
Песьня напісаная на верш «Юркойцеў палон» дырэктара беларускай службы Радыё Свабода, галоўнага бібліятэкара Свабоды Аляксандра Лукашука.
Верш зьяўляецца прадмовай да кнігі «Тантамарэскі» Сяргея Дубаўца пра судовы працэс над мытнікам Алесем Юркойцем і ягонымі калегамі.
Алесь Юркойць атрымаў 7 гадоў зьняволеньня. На працэс Сяргей Дубавец хадзіў цягам году — зь лістапада 2016-га па лістапад 2017-га.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску прэзэнтавалі самую загадкавую кнігу Бібліятэкі Свабоды. ФОТА. ВІДЭАЮркойцеў палон
Ты прачынаесься ранкам, а неба няма, Ты выходзіш з дому, а дарогі няма, Ты ўдыхаеш на поўныя грудзі, а паветра няма, Ёсьць турма.Ня ты натыкаесься на сьцяну, а яна на цябе, Ня ты падаеш у бездань, а яна ў цябе, Ня ты выключаеш сьвятло, а яно цябе, Як на вайне.
Што застанецца, калі попел пакрые ўсё, Што застанецца, калі вецер разьвее ўсё, Што застанецца, калі скончыцца ўсё, Толькі любоў.