У Іркуцкай вобласьці Расеі знайшлі жывымі 30 чалавек, якія лічыліся зьніклымі бязь вестак пасьля паводкі. Невядомым застаецца лёс 11 мясцовых жыхароў. 22 чалавекі загінулі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на ўрад рэгіёну.
Адна з найбуйнейшых паводак у гісторыі Іркуцкай вобласьці затапіла каля 100 населеных пунктаў. Тры з паловай тысячы дамоў былі цалкам разбураныя, 33 тысячы чалавек поўнасьцю або часткова пазбавіліся маёмасьці.
Паводка ў Іркуцкай вобласьці пачалася на мінулым тыдні з прычыны праліўных дажджоў. Зь берагоў выйшлі пяць буйных рэк — левыя прытокі Ангары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затапіла беларускія вёскі ў Сыбіры: «Са старых людзей ніхто такога ня памятае»