Адзін з кіраўнікоў корпусу «Вартавых ісламскай рэвалюцыі» Масхен Резаі заявіў у пятніцу, што Іран павінен захапіць брытанскі танкер, калі Вялікабрытанія ня вызваліць затрыманы некалькі дзён таму побач з Гібралтарам іранскі супэртанкер.
«Калі Брытанія ня вызваліць іранскі нафтавай танкер, то ўлады абавязаны захапіць брытанскі нафтавай танкер», — напісаў Резаі ў Твітэры.
Іранскі супэртанкер Grace 1 і яго экіпаж былі затрыманыя ў чацьвер у выніку апэрацыі брытанскіх марскіх пяхотнікаў. Яны высадзіліся зь верталёта на борт судна, якое знаходзілася ў водах Гібралтару.
Затрыманы танкер быў на просьбу Злучаных Штатаў. Згодна з амэрыканскімі дадзенымі, танкер ажыцьцяўляў незаконную дастаўку іранскай нафты на перапрацоўчы завод у Сырыі.
Улады Гібралтару заявілі, што яны праводзяць сьледзтва з мэтай высьвятленьня паходжаньня грузу і яго атрымальніка. Экспарт нафты ў Сырыю зьяўляецца парушэньнем санкцый Эўрапейскага Зьвязу, уведзеных супраць сырыйскіх уладаў у 2011 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз і Іран запусьцілі новы фінансавы мэханізм разьлікаў для абыходу санкцый ЗШАПрэзыдэнт Трамп, адказваючы на пытаньне рэпарцёраў, заявіў, што Ірану варта дзейнічаць вельмі асьцярожна. «Паглядзім, што адбудзецца, — сказаў Дональд Трамп. — Іран павінен дзейнічаць вельмі-вельмі асьцярожна».
Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША вітала «рашучасьць міжнародных партнэраў» ў падтрыманьні рэжыму санкцый.
Іран быў вымушаны шукаць абыходныя шляхі для экспарту сваёй нафты ў выніку ўзмацненьня жорсткасьці рэжыму санкцый з боку ЗША. Практычна любы пакупнік іранскай нафты будзе станавіцца аб’ектам амэрыканскіх санкцый, што пазбавіла Тэгеран законных рынкаў збыту свайго галоўнага экспартнага тавару.