У найбольш пацярпелым ад выбуху салюту будынку прайшоў кніжны кірмаш. ФАТАФАКТ

Усе павыбіваныя шыбы замяніць яшчэ не пасьпелі

У ноч на суботу ў спарткомплексе «Дынама», як звычайна, кніжны кірмаш. Зашклілі ня ўсё: на фасадзе, што ў бок Палаца моладзі, вялізныя дубальтовыя шыбы, дык у 8 вокнах толькі ўнутраныя шыбы стаяць, вонкавых няма. На фасадзе, што ў бок Сьвіслачы, два-тры вакны (меншыя, высока) яшчэ зусім бяз шыбаў.

Пустыя рамы ў бок Сьвіслачы

Агульны выгляд звонку. Непадалёк ад гэтага месца і адбываўся запуск салютаў. На набярэжнай, што каля будынка, ад аскепка загінула жанчына

Так выглядалі шыбы спарткомплексу на раніцу пасьля выбуху

large Што адбывалася на месцы трагедыі пасьля салюту ў Менску. ФОТА

Трагедыя падчас салюту 3 ліпеня. Што здарылася

  • Падчас салюту на афіцыйны Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня ў Менску адбыліся 4 выбухі снарадаў для фаервэрку.
  • Ад раненьня аскепкамі загінула жанчына. Пацярпелі яшчэ 10 чалавек. Салютныя ўстаноўкі разбураныя.
  • Ад месца запуску салютаў у парку Перамогі да месца, дзе была сьмяротна параненая жанчына, было больш за 500 мэтраў. Шыбы ў дамах на вуліцы Чарвякова аскепкі разьбілі на адлегласьці больш як кілямэтар.
  • Збоі пры запусках салютаў адбыліся таксама на пляцоўках ў Чыжоўцы і ва Ўруччы. Паводле відавочцаў, снарады разарваліся нізка над зямлёй.
  • СК пачаў крымінальную справу за парушэньне правілаў абыходжаньня з рэчывамі і прадметамі, якія маюць павышаную небясьпеку для навакольных. Паводле ч. 2 арт. 463 Крымінальнага кодэксу пагражае да 5 гадоў турмы.
  • 4 ліпеня ў Менску затрымалі падазраваных у выбуху, гэта прадстаўнікі фірмы — пастаўшчыка фаервэркаў.

  • Напярэдадні трагедыі вайскоўцы паведамлялі, што падчас салюту 3 ліпеня будуць выкарыстоўваць новыя фаервэркі, аднак пасьля здарэньня Мінабароны паведаміла уначы, што «зарады гэтай партыі ўжо ўжываліся для салютаў».
  • Зарады, якія выкарыстоўвалі падчас салюту 3 ліпеня, зроблены ў Расеі. Мінабароны Беларусі выказала меркаваньне, што прычынай выбухаў сталі няякасныя зарады калібру 195 мм (аднаго з пяці ўжытых).
  • Дзяржаўныя СМІ не сьпяшаліся паведамляць пра трагічнае здарэньне падчас сьвяточнага салюту ў гонар афіцыйнага Дня Незалежнасьці 3 ліпеня. А Беларуская тэлевізія ўвогуле праігнаравала яго.
  • Гэта ня першая трагедыя падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня Незалежнасьці 3 ліпеня. У 2008 годзе ў Менску падчас сьвяткаваньняў адбыўся выбух. Пацярпелі каля 50 чалавек. Выбухнула самаробная выбуховая прылада, начыненая мэталічнымі гайкамі і цьвікамі. Вінаватым у выбуху прызналі Дзьмітрыя Канавалава, у 2011 годзе яму прысудзілі сьмяротнае пакараньне падчас працэсу аб тэракце ў менскім мэтро.

large Падчас салюту ў комплексе «Дынама» пашкодзіла 51 шыбу. Стратаў — на 25 000 даляраў. ФОТА