42 000 стыпэндый, 10 машын хуткай. Чым можна замяніць новы лімузін Лукашэнкі

Новы бронемабіль Mercedes-Maybach Pullman Guard на парадзе 3 ліпеня

Новы бронемабіль Mercedes-Maybach Pullman Guard за 1,4 мільёна эўра папоўніў аўтапарк Лукашэнкі. Пералічваем у заробках лекараў, настаўнікаў і пэнсіях.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Лукашэнкі зьявіўся бронелімузін «Mercedes-Maybach» за 1,4 млн эўра. На чым ён езьдзіў раней

На цырымоніі закрыцьця Эўрагульняў журналісты заўважылі новы аўтамабіль на прэзыдэнцкіх нумарах каля менскага стадыёну «Дынама». Гэта новы бронемабіль Mercedes-Maybach Pullman Guard за 1,4 мільёна эўра. І гэта базавы кошт, можа быць больш.

Глядзім, на што б хапіла гэтых грошай. Новы бронелімузын — гэта:

3 220 000 рублёў

Або:

  • 4242 заробкі ў адукацыі;
  • 7825 сярэдніх пэнсій;
  • 42 933 сярэднія стыпэндыі;
  • 3782 заробкі ў ахове здароўя;
  • 10 машын хуткай дапамогі;