Суд Гомельскага раёну прысудзіў Леаніду Штэйну і Мікалаю Дамброўскаму 7 гадоў зьняволеньня, Васілю Грыцкевічу — 6 гадоў.
У Гомельскім раёне асудзілі былога дырэктара ЦЭЦ Гарадзейскага цукровага камбінату Леаніда Штэйна за арсэнал зброі, які той захоўваў дома.
Як паведамляе Tut.by, ён атрымаў 7 гадоў зьняволеньня. Былому камандзіру ўзводу спэцназу Мікалаю Дамброўскаму, у якога Штэйн набываў зброю, прысудзілі 7 гадоў зьняволеньня.
Васіль Грыцкевіч, які працаваў егерам і ў якога Штэйн таксама набываў зброю, асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зброю набываў у спэцназаўца і егера». Судзяць дырэктара ЦЭЦ, у якога знайшлі арсэнал зброіУ верасьні МУС паведаміў, што ў Гомельскім раёне быў затрыманы жыхар пасёлку Гарадзея Менскай вобласьці Леанід Штэйн. У ягоным аўтамабілі знайшлі пісталеты, аўтамат, гранаты. Па месцы жыхарства ў Гарадзеі прайшоў вобшук. Дома, у гаражы, міліцыя знайшла
- кулямёт
- 5 аўтаматаў
- 10 вінтовак
- 10 пісталетаў
- 28 гранат
- 265 выбуховых прыстасаваньняў
- 2 кіляграмы выбуховых рэчываў
- 10 тысяч патронаў
- дубінкі, нажы, шаблі
На судзе Леанід Штэйн тлумачыў, што зброю набываў у Мікалая Дамброўскага і Васіля Грыцкевіча, бо «захапляўся ёю зь дзяцінства». Мікалай Дамброўскі сваёй віны ў судзе не прызнаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пяць асуджаных, мінімальныя тэрміны. Што вядома пра крадзяжы зброі ў Баранавічах