3 ліпеня ў Менску: па той бок параду. Фотагалерэя
Жанчыны сьпяшаюцца пакінуць месца правядзеньня параду
Трыбуна гледачоў
Вайскоўцы пасьля сьвяточнага параду
Жыхары дому на праспэкце Машэрава назіраюць з вокнаў за парадам авіяцыі
Картэж прэзыдэнта
Гледачы парадцу закрываюць твар, каб ня дыхаць выхлапамі вайсковай тэхнікі
Затор на вуліцы Заслаўскай
На скрыжаваньні вуліцы Заслаўскай і праспэкта Машэрава
Салют на Дзень Незалежнасьці, падчас якога адбылося надзвычайнае здарэньне
«Хуткая» на месцы здарэньня. Раненьні атрымалі 8 чалавек
У будынках у розных частках гораду ад салюту павыбівала шкло
Паводле відавочцаў, некалькі снарадаў разарваліся занадта нізка. Ад раненьня аскепкамі загінула сталая жанчына. Сьледчыя на месцы яе гібелі