«ЗША зьяўляюцца цьвёрдымі прыхільнікамі незалежнасьці, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі. Павага да правоў і свабодаў чалавека, разьвіцьцё дэмакратычных прынцыпаў маюць ключавое значэньне для стварэньня квітнеючых, жыцьцяздольных і мірных дзяржаваў».
Гэтак заявіў Дзяржсакратар ЗША Марк Пампэо з нагоды Дня незалежнасьці Беларусі. Заява апублікаваная на сайце амбасады ЗША ў Беларусі.
Дзяржсакратар ЗША выказаў спадзяваньні, што дыялёг паміж Беларусьсю і Злучанымі Штатамі ў гэтых пытаньнях будзе працягвацца «на карысьць абедзьвюх краін» і пажадаў народу Беларусі ўсяго найлепшага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У МЗС Беларусі патлумачылі, калі ў Менску зьявіцца амбасадар ЗША4 сакавіка сёлета міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей паінфармаваў памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Джорджа Кента, што Міністэрства замежных справаў Беларусі зьняло абмежаваньні на колькасьць супрацоўнікаў амбасады ЗША ў Менску, якія дзейнічалі з 2008 году.
Ад 2008 году амбасада ЗША ў Беларусі працуе ў скарочаным складзе на чале не з амбасадарам, а з часовым павераным. Узровень дыпляматычных стасункаў быў паніжаны на патрабаваньне афіцыйнага Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп працягнуў санкцыі супраць Лукашэнкі і яшчэ 9 беларускіх чыноўнікаў