Колькі грошай заўзятары пакінулі ў Менску на Эўрагульнях. Лічым у кабанах

131 кабан пайшоў на шашлыкі, 2960 мяхоў бульбы — на дранікі.

Менскія ўлады падлічылі, колькі наведнікі Эўрагульняў зьелі і выпілі ў фан-зонах у Менску, паведамляе Галоўнае ўпраўленьне спажывецкага рынку Менгарвыканкаму. Вось жа, ва ўсіх фан-зонах зьелі 23 тоны шашлыку, 30 тон дранікаў, 36 тон каўбасак і курыных крылаў.

Колькі гэта будзе, калі пералічыць у кабаноў?

Калі за адзінку вымярэньня ўзяць кабана вагою 250 кіляграмаў і прыняць, што мяса зь яго будзе каля 70%, то на 23 тоны шашлыку пайшоў 131 кабан.

Для таго каб прыгатаваць 30 тон дранікаў, спатрэбілася ня менш за 2960 мяхоў бульбы.