Заторы, чыноўнікі, расейскія бамбавікі. Як у Менску адгрымела рэпэтыцыя параду. ФОТА
У 18 гадзін праспэкт Незалежнасьці перакрылі для руху вайсковай тэхнікі
Тэхніка рухалася ад вайсковага гарадку «Уручча» праз цэнтр горада і да стэлы «Менск-горад герой»
Для калон тэхнікі вызвалілі 4 менскія вуліцы і тры з галоўных праспекта Менска: Пераможцаў, Машэрава, Незалежнасьці
Усю тэхніку асабіста праінспэктаваў Міністр абароны Андрэй Раўкоў (зьлева) разам са сваімі намесьнікамі
У сьвяткаваньні прымуць удзел больш за 5 тысяч вайскоўцаў, а ў складзе мэханізаванай калоны праедзе каля 280 адзінак тэхнікі
З прычыны перакрытых вуліц у горадзе ўтварыліся заторы
Затор з трамваеў на вуліцы Краснай
Выпадковыя назіральнікі параду
Міністр унутраных спраў Юры Караеў праходзіць каля супрацоўнікаў свайго міністэраства
У парадзе прымуць удзел тры парадныя разьлікі жанчын: два з іх ад узброеных сіл і адзін ад міліцыі.
Традыцыйна запрошаныя госьці — расейскія вайскоўцы
Сёлета ўздоўж вуліц, дзе знаходзяцца вайскоўцы, паставілі біяпрыбіральні
Кіраўнік АМАП Дзьмітры Балаба аглядае шыхты
Паветраная частка параду
Зьлева направа: старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо,
міністар МУС Юры Караеў, начальнік Генштабу і першы намесьнік міністра абароны Алег Белаконеў, міністр абароны Андрэй Раўкоў, намесьнік міністра абароны Сяргей Патапенка
Побач з дзяржаўным сьцягам Беларусі пранесьлі сьцяг СССР
Міністр абароны Андрэй Раўкоў прымае парад
Жаночая калёна вайскоўцаў
Ганаровыя госьці — народна-вызваленчая армія Кітая
Упершыню з 1995 году парад пройдзе ўвечары
Удзельнікі тэатралізаванай часткі назіраюць за парадам
Удзельнік тэатралізаванай часткі параду ў касцы салдата вэрмахту
Падчас паказу тэатралізаванай часткі подыюм дапоўніўся новымі людзьмі. Сярод іх (зьлева направа): намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Жаўняк, міністар культуры Юры Бондар, кіраўніца адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава, прэс-сакратарка прэзыдэнта Натальля Эйсмант, дзяржсакратар Савету бясьпекі Станіслаў Зась. За рэпэтыцыяй таксама назірала супрацоўніца службы пратаколу прэзыдэнта Дар'я Шманай
Ракетаносец-бамбавік паветрана-касьмічных войск Расеі Ту-160 «Белы лебедзь»
Чыноўнікі абмяркоўваюць тэатралізаваную частку
Праездная частка пасьля праходжаньня гусенічнай спэцтэхнікі