Паляваньне на вядзьмарак

Томпкінс Харысан Матэсан, «Выпрабаваньне вядзьмаркі» (1853)

Прачытала і зьдзівілася: апошні сьмяротны прысуд той, якую лічылі вядзьмаркай, адбыўся ня так ужо і даўно — у 1782 годзе ў Швайцарыі. Значыць, з аднаго боку — эпоха Асьветы і ўзмацненьне гуманістычных ідэалаў, з другога — адсяканьне галавы за нібыта стасункі з д’яблам.

А калі прыгледзецца, дык што істотна зьмянілся за некалькі стагоддзяў? Адсутнасьць інквізыцыі і гільятыны — гэта, канешне, прагрэс. Аднак, няма больш інэртнай зьявы за сьвядомасьць абывацеляў.

Не наведваеш царкву, ня маеш дзяцей або ў свае «за сорак» без усялякай «плястыкі» выглядаеш лепш за многіх 30-гадовых? Ну вядзьмарка ж, няйнакш!

І ўсё ж такі, як добра, што я не жыву ў Сярэднявеччы!..

Ірына Хадарэнка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org