Дональд Трамп наведаў Паўночную Карэю. Фота

Прэзыдэнт ЗША зрабіў гэта ўпершыню ў гісторыі.

30 чэрвеня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын сустрэліся ў дэмілітарызаванай зоне — нэўтральнай тэрыторыі паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэямі. Сустрэча стала амаль імправізаванай. Як расказаў Трамп, ён вырашыў запрасіць на яе паўночнакарэйскага лідэра ў апошні момант. Ужо падчас сустрэчы на нэўтральнай тэрыторыі Кім Чэн Ын запрасіў Трампа сымбалічна зайсьці на тэрыторыю Паўночнай Карэі. Такім чынам амэрыканскі прэзыдэнт упершыню ў гісторыі наведаў гэтую краіну.