У Эўропе працягваецца анамальна гарачы сэзон. Паводле прагнозаў, на выходныя сьпёка ў шмат якіх краінах Эўропы застанецца, а месцамі ўзмоцніцца.
«Настоящее время» паглядзела, як выжываюць у сьпёку жывёлы ў заапарку Прагі:
Паводле Ўсясьветнай мэтэаралягічнай арганізацыі, 2019 год будзе адным з найгарачэйшых, а пяцігадовы пэрыяд з 2015 па 2019 год паб’е рэкорд найвышэйшай сярэдняй тэмпэратуры паветра за ўсю гісторыю назіраньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хваля сьпёкі ў Эўропе працягнецца. У Беларусі таксама пагарачэеНавукоўцы асьцерагаюцца, што высокая тэмпэратура стане прычынай гібелі сотняў і тысяч людзей. Спэцыялісты нагадваюць, што ў 2003 годзе сьпякота забіла 70 тысяч эўрапейцаў, а летась у Нямеччыне памерлі прынамсі тысяча чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 26 чэрвеня ў Беларусі пабіты тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд мэтэаназіраньняў