Сядзім у кабінэце Карла Шварцэнбэрга, чэскага палітыка, арыстакрата, сябра Вацлава Гаўла, абмяркоўваем, хто лепш перадаў нацыянальны характар: Гашак ці Кафка.
Для гаспадара гэта сямейнае пытаньне. У 1950-я, калі сям’я мусіла эміграваць, бацька працаваў у амэрыканскай бібліятэцы ў Зальцбургу. Якраз тады была хваля цікавасьці да Кафкі, і шматлікія літаратуразнаўцы і крытыкі спрачаліся, хто аўтар: марксіст ці экзыстэнцыяліст, каталіцкі ўплыў ці фройдаўскі, чэская культура ці нямецкая. І калі наведнікі чулі пра нямецкамоўнага пражаніна, ішлі да яго і выкладалі свае тэорыі.
Аднойчы бацька прыйшоў дамоў, схапіўся за галаву і сказаў:
— Не магу. Чым больш слухаю, тым больш пераконваюся, што Кафка — рэаліст!
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org