Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч атрымала мэдаль у гонар 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі — «на знак прызнаньня асаблівых заслугаў у літаратуры для Беларусі».
Пісьменьніца сказала, што вельмі цэніць гэтую ўзнагароду, і выказала падзяку старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле, якая падпісала дэкрэт аб узнагароджаньні.