У Нямеччыне арыштавалі падазраванага ў парыскіх тэрактах, ад якіх загінулі 130 чалавек

Ушанаваньне памяці ахвяраў нападаў у Парыжы, лістапад 2015 г.

Праваахоўнікі ў нямецкім горадзе Дрэздэн затрымалі аднаго з падазраваных у датычнасьці да масавых забойстваў у Парыжы восеньню 2015 года. Пра гэта паведамляе нямецкая фэдэральная паліцыя і пракуроры 27 чэрвеня.

Вядома, што 39-гадовы мужчына мае басьнійскае паходжаньне, яго імя не называюць. Ордэр на яго арышт, які дзейнічае па ўсёй Эўропе, выдала Бэльгія, адкуль у Парыж прыехала нямала ўдзельнікаў нападу.

Згодна з заявай, суд ва ўсходненямецкім горадзе Мерзэбург узяў мужчыну пад варту на мінулым тыдні. Пад арыштам падазраваны чакае магчымай экстрадыцыі.

Дапускаецца, што адгалінаваньне экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава», датычная да нападаў у Парыжы восеньню 2015 года, каардынавалася з Брусэлю.

13 лістапада 2015 у выніку шэрагу скаардынаваных нападаў і выбухаў у Парыжы загінулі 130 чалавек, яшчэ каля 350 атрымалі раненьні.