Я даўно не зьвяртаў увагі на будынак насупраць КДБ — ці ёсьць там цяпер цырульня. Калі няма, усё адно захоўваецца ў памяці, як у 50-я падлеткам хадзіў у яе стрыгчыся, чакаючы, пакуль дойдзе чарга да Фімы.
Чарга звычайна складалася з маўклівых, добра апранутых, мужчын, якіх мала цікавіла Фіміна балбатня пра жыцьцё да вайны і пасьля. Пра гета, ад якога, дзякуй Богу, застаўся толькі шрам на твары, Фіма маўчаў… Ну, а працу сваю завяршаў прымаўкай. Тэатральным жэстам здымаў з кліента прасьцірадла: «Інтэліджэнс сэрвіс!»
Толькі студэнтам я даведаўся, што гэта назва брытанскай выведкі. І зразумеў, хто былі маўклівыя мужчыны ў чарзе.
Сяргей Ваганаў
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org