Упраўленьне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласьцях «адзначае павелічэньне колькасьці спробаў нелегальнага ўвозу мясной сыравіны праз расейска-беларускі ўчастак адміністрацыйнай мяжы ў Смаленскай вобласьці», паведаміла 26 чэрвеня прэс-служба расейскага ведамства.
У чэрвені мабільныя групы затрымалі чатыры транспартных сродкі, якія спрабавалі ўвезьці сырое мяса агульнай вагой больш за 13,5 тоны без вэтэрынарных дакумэнтаў, адзначаецца ў рэлізе.
На гэтым тыдні апэратыўнікі Смаленскай мытні спынілі тры мікрааўтобусы, якія рухаліся ў абыход афіцыйных пунктаў, «у якіх у антысанітарных умовах знаходзілася больш за 10,5 тоны мяса ялавічыны».