Брэйк-данс і скалалажаньне стануць алімпійскімі, бо «гендэрна сбалянсаваныя і гарадзкія»

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) папярэдне ўключыў у праграму летніх Алімпійскіх гульняў 2024 году ў Парыжы спаборніцтвы па брэйк-дансе, сёрфінгу, скалалажаньні і скейтбордынгу. Аб гэтым паведамляецца на сайце МАК.

На думку прэзыдэнта Міжнароднага алімпійскага камітэту Томаса Баха, гэтыя віды спорту цалкам адпавядаюць праграме разьвіцьця алімпійскага руху. «Яны больш гендэрна-сбалянсаваныя, больш гарадзкія і дазваляюць падтрымліваць сувязь з маладым пакаленьнем», — лічыць кіраўнік МАК.

Канчатковае рашэньне па ўключэньні гэтых відаў спорту ў праграму Алімпіяды будзе прынятае ў сьнежні 2020 году.

Спаборніцтвы па брэйк-дансе ўжо ўключалі ў праграму юнацкіх Алімпійскіх гульняў-2018 у Аргентыне. Як чакаецца, скейтбордынг, скалалажаньне і сёрфінг зьявяцца ўжо на летніх Алімпійскіх гульнях у Токіё ў 2020 годзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: Алімпіяда адстае ад нашага «Базару»