Больш за 400 пілётаў падалі групавы пазоў у суд супраць Boeing з прычыны «беспрэцэдэнтнага ўтойваньня» кампаніяй «вядомых дэфэктаў у канструкцыі» у самалётах Boeing 737 MAX, паведамляе аўстралійскі ABC News са спасылкай на судовыя дакумэнты.
Менавіта ўтойваньне недахопаў Boeing 737 MAX прывяло да крушэньня самалётаў у Інданэзіі і Этыёпіі, заяўляюць пілёты. Яны, у прыватнасьці, крытыкуюць рашэньне Boeing усталяваць аўтаматызаванае праграмнае забесьпячэньне — MCAS, якая надало самалёту «небясьпечныя аэрадынамічныя недахопы пры кіраваньні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік «Боінг» прызнаў памылку ў дзеяньнях кампаніі перад катастрофаміУ калектыўным пазове пілёты заяўляюць, што пасьля таго, як палёты Boeing 737 MAX былі прыпыненыя, яны панесьлі фінансавыя страты і пацярпелі ад псыхічных разладаў. Пазоўнікі патрабуюць ад карпарацыі «мільённыя кампэнсацыі», дакладную суму ABC News не называе. Пазоў будзе разгледжаны ў судзе Чыкага 21 кастрычніка.
У выніку крушэньня самалёту Boeing 737 MAX у кастрычніку 2018 году ў Інданэзіі загінулі 189 чалавек. Падчас катастрофы ў сакавіку 2019 году ў Этыёпіі загінулі 157 чалавек. У кампаніі тады прызналі, што на борце абодвух самалётаў адбыўся збой сыстэмы MCAS.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Boeing прызналі, што два самалёты разьбіліся праз памылкі праграмыПазьней кампанія Boeing выявіла дэфэкты дэталяў самалётаў 737 NG і 737 MAX у 312 самалётах па ўсім сьвеце. Палёты Boeing 737 MAX былі прыпыненыя ў многіх краінах сьвету.
У траўні Boeing выправіла памылкі ў праграмным забесьпячэньні сымулятараў, на якіх трэнуюцца пілёты самалётаў 737 MAX. Тады ў кампаніі заявілі, што збой у сыстэме карэкцыі манэўраваньня мог стаць прычынай крушэньня двух самалётаў такіх мадэляў. Фэдэральная адміністрацыя авіяцыі ЗША абвінаваціла «Боінг» у тым, што больш чым год кампанія не паведамляла пра няспраўнасьць індыкатара бясьпекі ў кабіне пілётаў Boeing 737 MAX.