Міністэрства аховы здароўя Грузіі паведаміла пра 240 пацярпелых падчас мітынгу перад будынкам парлямэнта ў цэнтры Тбілісі, дзе паліцэйскі спэцназ ужыў сьлезацечны газ і гумовыя кулі супраць удзельнікаў акцыі пратэсту, інфармуе «Навіны-Грузія».
«Агулам у стацыянар даставілі 240 пацыентаў, 80 зь якіх паліцэйскія. У гэтыя хвіліны праводзяцца дзьве апэрацыі. Стан аднаго пацыента застаецца стабільна цяжкім», — сказаў журналістам намесьнік міністра аховы здароўя Заза Бахуа.
Ён адзначыў, што ў цяперашні час у розных тбіліскіх бальніцах застаюцца 102 пацыента. Большасьць зь іх паступілі з траўмамі ніжніх канечнасьцяў і траўмамі вачэй. Пацярпелым праводзяцца неабходныя дасьледаваньні, адзначыў прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя.
Напярэдадні вечарам у Тбілісі прайшла маштабная антыўрадавая акцыя, выкліканая выступам дэпутата Дзярждумы РФ Сяргея Гаўрылава ў парлямэнце Грузіі. Удзельнікі патрабавалі адстаўкі міністра ўнутраных спраў, старшыні парлямэнта і кіраўніка Службы дзяржбясьпекі.