Знайдзі фэйк. Што сапраўды забаранілі на аб’ектах Эўрагульняў, а што прыдумалі мы

35 рэальных забаронаў і дзьве выдуманыя.

Перад ІІ Эўрапейскімі гульнямі дзяржаўныя структуры сталі распаўсюджваць сьпісы прадметаў, забароненых на аб’ектах гульняў.

Свабода паспрабавала ілюстраваць забароны, але дадала дзьве фальшывыя. Ня можаце адразу знайсьці?

Разгадка ніжэй.

Разгадка >>

Турыстаў часам зьдзіўляюць беларускія шыльды са сьпісам забаронаў: напрыклад, на Кургане славы перакрэсьлена 17 піктаграм. На ангельскамоўным плякаце на сайце гульняў усяго 12 піктаграм з забаронамі на тэрыторыі аб’ектаў гульняў. Але тэкставыя сьпісы маюць больш за 30 пунктаў з забаронамі.

У сьпісе на сайце Эўрапейскіх гульняў 33 пункты, але іншыя дзяржаўныя органы, як то Міністэрства спорту, публікуюць сьпіс з толькі 32 пунктамі.

Розьніца ў тым, што на сайце гульняў забараняецца сярод іншага праносіць фатакамэры са зьменнымі аб’ектывамі «даўжынёй ня больш за 150 мм або дыямэтрам ня больш за 90 мм» (з фармулёўкі вынікае, што забараняюцца карацейшыя і вузейшыя аб’ектывы). Нідзе больш такая забарона ня згадваецца.

Некаторыя з 32 пунктаў часткова «перакрываюцца» — адны і тыя ж рэчы забараняюцца двойчы. Але часам пункты даволі шырокія — зручней іх ілюстраваць некалькімі піктаграмамі. Для некаторых забаронаў проста няма агульнапрынятых сымбаляў.

Эўрапейскія гульні — 2019. Што важна ведаць

Другія Эўрапейскія гульні прайшлі у Менску з 21 па 30 чэрвеня 2019 году.

  • На падрыхтоўку і правядзеньне II Эўрапейскіх гульняў Беларусь выдаткавала ня менш за 840 мільёнаў рублёў (каля 400–430 млн даляраў).
  • За два гады да гульняў Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што Беларусі трэба будзе затраціць ня болей за 50 млн даляраў плюс дапамогуць эўрапейскія структуры. У кастрычніку 2018 году агучвалі ўдвая большую суму, у чэрвені 2019-га — у пяць з паловай раза большую. Выніковую суму абяцаюць назваць у студзені 2020 году.
  • З квітком на гульні можна было бязь візы трапіць у Беларусь празь любы памежны пункт.
  • Паводле папярэдніх падлікаў, Беларусь за час Эўрапейскіх гульняў наведалі 37 450 турыстаў, зь іх каля 7 тысяч чалавек былі акрэдытаваныя на гульні. Для параўнаньня, на чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менск у 2014 годзе прыехалі 80 тысяч замежных турыстаў.​
  • Падчас гульняў у Беларусі працавалі супрацоўнікі МУС Расеі.
  • Адкрыцьцё гульняў прысьвяцілі гісторыі Беларусі, закрыцьцё — сучаснасьці.