У Курапаты мы ідзем пастаяць, падыхаць і падумаць. Але нельга проста так узяць і быць сабой. За намі шыбуе бадзёры мужчына з гітарай і ў вышыванцы.
— Зараз дачэпіцца, — кажу я.
Не, ён усё ж трывае, абганяе нас моўчкі.
Аднак звонкі голас спрабуе нас спыніць, калі мы прамінаем кампанію, да якой далучыўся гітарыст: дзьве спадарыні і юнак мо старэйшага школьнага ўзросту.
— Дзяўчаты! Далучайцеся да нашай малітвы! Глядзіце, якія хлопцы ў нас!
Калі мы ўсё ж праходзім міма, атрымліваем ад добрых людзей наўздагон у сьпіну:
— Вам шчасьця ніколі ў жыцьці не будзе!
Анка Упала
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org